25 лістапада ў Лепелі пройдзе ІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі
25 лістапада ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія) пройдзе ІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі. Сярод удзельнікаў чэмпіянату — каманды з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. У турніры возьме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Да ўдзелу запрашаюцца таксама ўсе жадаючыя святары і кансэкраваныя асобы Беларусі.
Папярэдні план спаборніцтваў:
12.30 — святая Імша ў парафіі св. Казіміра ў Лепелі
14.00 – 18.00 — матчы ў спартыўнай зале
18.30 — цырымонія ўзнагароджвання і закрыццё чэмпіянату
І Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў Беларусі адбыўся ў лістападзе 2012 г. у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), у ім перамагла каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.
З 24 па 28 лютага Беларусь прыме VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.
Інфармацыя і фота catholic.by