У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках

23 лістапада у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна» адбыўся майстар-клас па выцінанках. Вольга Арасланава, член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь, былая выпускніца віцебскага худграфа, распавяла і паказала, як сваімі рукамі зрабіць арыгінальную калядную паштоўку. Мерапрыемства, зладжанае студэнцкім этнаграфічным таварыствам “Поўнач”, праводзілася ў межах культурна-асветніцкага праекту для маладых бацькоў “Забаўлянкі для Янкі”.
У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

Напачатку жадаючыя практыкаваліся ў выразанні сняжынак. Удзельнікі ўсіх узростаў так захапіліся стварэннем папяровых карункаў, што арганізатарам з цяжкасцю ўдалося наладзіць перапынак з гарбатай і карагодам.

У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

Але самае цікавае пачалося акурат пасля перапынку: саматужны выраб паперы для віншавальных паштовак. Для гэтага ў прыродзе існуе шмат натуральных матэрыялаў. Вольга Арасланава аддае перавагу паперы са сцяблін крапівы. Прычым нарыхтоўваць іх можна практычна ўвесь год у адпаведнасці з патрэбамі: папера з летняй крапівы атрымаецца зялёнай, з восеньскай — зеленавата-бурай, з перазімавалай — амаль белай.

У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

Прысутныя атрымалі магчымасць самастойна сфармаваць лісты з вадкай зеленаватай масы, загадзя падрыхтаванай арганізатарамі, і ўпрыгожыць іх самымі прыгожымі з выразаных сняжынак.

У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

Ну а тыя, каму па ўзросце рана браць у рукі нажніцы і спасцігаць таямніцы самастойнага вырабу паперы, таксама не сумавалі: весела гуляліся з машынкамі, мячыкамі, кубікамі і шарамі. Так што задавальненне атрымалі ўсе.

У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

Тэмаю наступнага мерапрыемства “Забаўлянак для Янкі” плануецца калядная батлейка.

У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках. Фота Сабіны Радзько

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ