Народные новости Витебска

“Вітэн” выйшаў у ¼ Кубка Беларусі

Напрацягу чатырох дзён віцебская футзальная дружына “Вітэн” правяла два паядынкі ў межах розыгрышу Кубка краіны па міні-футболе.

У нядзелю, 15 снежня, віцябчане на стадыі 1/16 ў Гомелі сустракаліся з мясцовай камандай першай лігі - СМП-354, якую нашы землякі перайгралі з сухім лікам 4:0 і выйшлі ў наступны раунд.

А серада, 18 снежня, стала разгромнай для гомельскага клуба вышэйшай лігі “БЭТУ- БЕЛКООПСОЮЗ”, які ў свае вароты прапусціў ад віцябчан 9 безадказных мячоў.

Супернік “Вітэна” па ¼ фінала стане вядомы сёння падчас лёсавання. Чвэрцьфінальные матчы складаюцца з двух гульняў, якія запланаваны на 25 снежня і 6 студзеня.