Прапануем чытачам “ННВ” архіўную кінахроніку 1918 года пра Віцебск. Гэта ўрыўкі з №21 і №25 выпускаў кіначасопіса “Кинонеделя”. Першы прысвечаны ваенным манеўрам ля нашага горада, якія інспектуе Мікалай Муралаў, другі — параду і мітынгу на плошчы Свабоды з нагоды першай гадавіны кастрычніцкага пераварота.