Слава Сцяпанаў, 29-гадовы фатограф з Новасібірска (Расія) апублікаваў у сваім жывым журнале шэраг здымкаў розных гарадоў свету, зробленых з вакна самалёта ў 2013 годзе. Сярод іх ёсць і Віцебск — наш горад зняты ноччу, калі асветленыя вуліцы ператварыліся ў рэкі святла.