Чалавек года Віцебска-2013
“Народныя навіны Віцебска” пачынаюць галасаванне, каб вызначыць найбольш выбітную асобу мінулага года, якая найбольш спрыяла гораду і яго вядомасці, а таксама фігуравала ў навінах нашага выдання.
Уладзіслаў Блін — першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі каталіцкага касцёла. Прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 годзе дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ, а 25 лютага 2013 года сышоў у адстаўку з нагоды слабага здароўя.
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый (Мікалай Драздоў) — кіраўнік віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Гэты іерарх у мінулым годзе выступіў з арыгінальнай ідэяй пабудовы ў Віцебску копіі полацкага Сафійскага сабора ў яго першапачатковым выглядзе. Гэтая ініцыятыва была ўхваленая патрыярхам Кірылам.
Уладзімір Конараў — віцебскі яхцмен, які на пабудаванай уласнымі рукамі яхце “Вірго-2” праплыў Дзвіной і Балтыйскім морам з паўночнай сталіцы Беларусі ў паўночную сталіцу Расіі, пабываўшы пры гэтым у шэрагу партоў Прыбалтыкі і Скандынавіі. На “ННВ” ён вёў дзённік свайго падарожжа.
Ігар Пастноў — віцебскі ўрач, які паслядоўна падвяргае крытыцы дзейнасць мясцовых уладаў. Ён ужо намінаваўся ў мінулым годзе, а сёлета пераслед урача-праўдаруба быў узмоцнены — спадара Пастнова прымусова змясцілі ў псіхіятрычную лячэбніцу. Amnesty International выказала гатоўнасць прызнаць яго вязнем сумлення.
Юрый Поклад — трэнер віцебскай каманды па міні-футболе “Вітэн”, якая стала чэмпіёнам Беларусі і выйшла ў Лігу чэмпіёнаў.
Уладзімір Пяшкун — чарговы “сын лейтэнанта Шмідта”, які наведаў горад на Дзвіне. Ён выступіў на афіцыйным гарадскім мерапрыемстве пад выглядам Героя Расіі і генерал-маёра марской пяхоты. Насамрэч, як паведамілі землякі Пешкуна, ён некалі служыў у штабе падраздзялення марской пяхоты пісарам, звольніўся ў званні не вышэй сяржанта і, зразумела, ніколі не быў узнагароджаны званнямі Героя ці Героя працы Расіі.
Вераніка Рыдкіна — 22-гадовая студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якая пасля 9-гадовага перарыву ў правядзенні конкурса, атрымала карону “Міс Віцебск-2013”.
Галасаванне будзе цягнуцца да 4 лютага.
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2013?
- Уладзіслаў Блін (53%, Галасоў: 1.194)
- Ігар Пастноў (28%, Галасоў: 636)
- Вераніка Рыдкіна (9%, Галасоў: 205)
- Уладзімір Конараў (4%, Галасоў: 99)
- Дзімітрый (Драздоў) (3%, Галасоў: 65)
- Юрый Поклад (2%, Галасоў: 54)
- Уладзімір Пяшкун (1%, Галасоў: 12)
Усяго галасоў: 2.265
