16 студзеня ў Свята-Успенскім саборы Віцебска мецэнаты атрымалі ўзнагароды з рук праваслаўнага духавенства.
Пасля малебну ў самым вялікім віцебскім храмепротаіерэй Канстанцін Ізафатаў уручыў граматы прадстаўніку ЗАТ “Белзарубежстрой”, а дырэктар віцебскага прадпрымства “Фортэкс – Водные технологии” Іван Пінчук за дабрачыннасць быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага. Таксама на цырымоніі прысутнічалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў і намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома.
Падарункі ад мецэнтаў у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” атрымалі Віцебская дзіцячая абласная бальніца, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, духоўная семінарыя і нядзельная школа. Ім падарылі камп’ютарную і бытавую тэхніку, пасцельную бялізну, цацкі і шэраг іншых рэчаў.