“Барысфен” – не падарунак для “Рубона”
Баскетбольная дружына з Магілёва, хоць і знаходзіцца ў самым нізе турнірнай табліцы, але віцебскаму “Рубону” заўжды дае бой.
Лёгкай прагулкі “Рубону” не было і ўчора ў родных сценах. Віцябчане прайгралі аўтсайдзеру 60:78. Гульню “Барысфен” у гэтым паядынку зрабіў ужо ў другой чвэрці, пасля якой лік на табло быў 23:40 на карысць гасцей. Далей магіляўчане наўпрост здолелі захаваць сваё пераўзыходжанне.