Сёння адбыліся паўторныя гульні паўфінальных матчаў розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. Віцебская каманда “Вітэн” сустракалася з мінскім “Мапідам”, якому ў першым паядынку, які праходзіў у сталіцы, прайграў 4:3.
Але сёння віцябчане ўзялі рэванш з лікам 2:1. Дзякуючы таму, што ў гасцях “Вітэн” забіў болей мячоў, ён выходзіць у фінал, дзе згуляе з гомельскай дружынай “БЧ”. Фінальны паядынак пройдзе ў Барысаве 25 студзеня.
Жадаем поспехаў нашай камандзе!