Народные новости Витебска

InstaVitebsk’03: Лепшыя інстаграмы Віцебска за мінулы тыдзень

Агляд віцебскага Instagram-а за мінулы тыдзень “Народных навінаў Віцебска” — мы выбіраем толькі тры самыя цікавыя здымкі.

На гэты раз на першым месцы класічны для Віцебска пейзаж іртутная плынь Дзвіны з асветленымі цэрквамі і тэатрам на дальнім плане.

На другім месцы — фантасмагарычны “ядзерны грыб” ад цяпліц у Ноўцы і электразорка з ліхтара ў версе.

Трэцяе месца займае зімовы леў з Пушкінскага маста, на заднім плане зноўжа Дзвіна і Віцьба.