Адміністрацыя віцебскага спартовага рэсурса sportvitebsk.com правяла апытанне сярод сваіх чытачоў і аматараў спорта горада на званне лепшай каманды года, лепшага трэнера і лепшага гульца Віцебска.
Як паведамляе гэты сайт, лепшымі віцебскімі камандамі сталі міні-футбольный клуб “Вітэн”, ФК “Віцебск”, якія набралі па 60 балаў. Баскетбольная каманда “Рубон” стала трэцяй - у яе 29 балаў.
У намінацыі "лепшы гулец" месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае месца заняў
нападаючы хакейнага клуба “Віцебск” Мікіта Ядроец, другое - гулец “Рубона” Віктар Авсепян. Замкнуў тройку лідараў абаронца ФК “Віцебск” Эдуард Жаўняроў.
Сярод трэнераў Віцебска першым стаў галоўны трэнер “Рубона” Руслан Байдакоў. Яга калега Юрый Канаплёў, глаўкома ФК “Віцебск” - другі, Дзмітрый Дудзік, які трэніруе хакейны клуб “Віцебск”, - трэці.
Як адзначае sportvitebsk.com, удзельнікамі апытання ні разу не адзначылі прадстаўнікоў віцебскага валейбольнага клуба “Марка”.