5 лютага 2014 года ў 16.00 ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выстаўкі прац педагогаў кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані “Бачнае – Невымоўнае”.
Фатаграфію звычайна разумеюць як медыя-сродак, што адлюстроўвае бачную рэчаіснасць. Зразумела, што яна не з’яўляецца люстэркам акаляючага нас свету, аднак вобраз, зняты камерай, вельмі моцна асацыіруецца з тым, што мы можам сустрэць у штодзённым жыцці. У рамках выстаўкі “Бачнае - Невымоўнае” я прапаную ўвазе гледача фатаграфіі, якія, на першы погляд, адыходзяць ад звычайных стэрэатыпаў. Такіх, дзе крыніцай мастацкіх вобразаў з’яўляецца сам медыя-сродак. Працы Пятра Валыньскага (Зараза) і Славаміра Дэцыка (Шкляны сон) аналізуюць правілы візуальнай камунікацыі. Цыклы фатаграфій Анны Кэндзёры (Silent Spring) і Міхала Бугальскага (Я не хачу ісці спаць) асноўваюцца на гульні з раскрыццём нябачнага, як і раскрыццём праз прыхоўванне фрагментаў рэчаіснасці. Аналагічны падыход прэзентуе таксама Магда Лазарчык у сваіх “Крэатурах”. “Green Screen” Томаша Галецкага ўздымае пытанне даверу да сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце. Жакліна Пеханоўска інсталяцыяй “Aspersorium” звяртае ўвагу на значэнне аднаўлення і ачышчэння. Дваістасць працы выяўляецца з дапамогай aspersorium (крапільніцы) з аднаго боку, і солі з другога. “Знакі” Януша Алексы – гэта дыялог на тэму падабенстваў, адрозненняў і замены асноўных значэнняў сімвалаў. Анджэй П. Флёркоўскі, паказваючы ў сваёй працы закрытую, абмежаваную прастору, раскрывае множнасць, нават бясконцасць магчымасцей выбару шляхоў. Вялікая колькасць мастакоў і ўжытых на выстаўцы форм дае гледачам шырокую магчымасць інтэрпрэтацыі і індывідуальнага адчування мастацтва.
Анджэй П. Флёркоўскі
куратар выстаўкі
Выстаўка працягнецца па 2 сакавіка 2014 г.
26 лютага ў 15.00. у рамках правядзення выставы "Бачнае - Невымоўнае" адбудзецца сустрэча з дэканам факультэта «Інтермедыя» Пазнанскага мастацкага універсітэта праф. Анджэем Флёркоўскім, на якой ён раскажа аб магчымасцях навучання фатаграфіі, дызайне, мультымедыя ў Мастацкім універсітэце, пра структуру навучальнай установы і яго дзейнасць, з праглядам студэнцкіх работ, анімацыі.