Віцебскі гарвыкакам: Патрабаванні аб абавязковым вывучэнні гімна не выказваліся
Таварыства беларускай мовы атрымала адказ гарвыканкама Віцебска на свой адкрыты ліст адносна гімна горада на словы Тамары Красновай-Гусачэнка.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Шыянок паведамляе старшыні рады Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Іосіфу Навумчыку, што гімн Віцебска прыняты 27 сакавіка 2013 года рашэннем Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў. А яго прафейсійны запіс быў зроблены ў чэрвені таго ж года ў выкананні народнага маладзёжнага хора музея “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”.
Кампакт-дыск з запісам быў перададзены ва ўстановы культуры і адукацыі, а таксама ў арганізацыі і на прадпрыемствы горада. Ім былі дадзеныя рэкамендацыі пра размяшчэнне тэкста на інфармацыйных стэндах і выкарыстанні запісу пад час мерапрыемстваў.
У той жа час патрабаванні аб бавязковым вывучэнні тэксту гімна ў навучальных установах Віцебска не выказваліся, запэўнівае спадарыня Шыянок.