У ¼ “Універсітэт” згуляе з бронзавым прызёрам
Напрыканцы траўня пройдуць першыя чвэрцьфінальныя паядынкі розыграша Кубка краіны па футболе сярод жаночых каманд.
Віцебскай камандзе “ Універсітэт” дасталіся суперніцы з Мінска. 30 траўня наша каманда прыме бронзавага прызёра мінулага чэмпіяната - “Зорку – БДУ”. У гэты ж дзень кубкавыя матчы паміж сабой правядуць “Бабруйчанка” і “Гомель”, магілёўская “Надзея-Днепр” згуляе з брэсцкай “Вікторыяй – 86”, дзейсны чэмпіён “Мінск” прыме “Ніву-Белкард” (Брэст). Паўторныя паядынкі запланаваны на 4 чэрвеня.