Чарговы рэйтынг віцебскага Instagram за апошні тыдзень ад “Народных навінаў Віцебска” — тры самыя цікавыя здымкі, якія абрала наша рэдакцыя.
Першае месца заняў касмічны від тунэля новага падземнага перахода.
Віцебск, заліты электрычным святлом ілюмінацыі, ідзе другім. Фота зроблена ад Свята-Пакроўскага сабора.
Трэцяе месца займае спальны дворык на ўскрайку Віцебска.