Памёр Народны паэт Рыгор Барадулін
2 сакавіка памёр адзін са славутых сыноў Віцебшчыны — паэт Рыгор Барадулін. Гэта найвялікшая страта для беларускай літаратуры.
Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка Ушацкага раёна 24 лютага 1935 года. Пачаў друкавацца ў 50-я гады мінулага стагоддзя. З таго часу выйшла больш за семдзесят зборнікаў яго вершаў і каля трыццаці кніг зробленых ім перакладаў рускіх, украінскіх, балгарскіх, латышскіх, іспанскіх, курдскіх, чачэнскіх і іншых вядомых паэтаў свету. Паэзія Барадуліна перакладзеная больш як на трыццаць пяць моў свету. У 2006 годзе за зборнік вершаў “Ксты” намінаваўся на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. На жаль, яе паэт ужо ніколі не дачакаецца.
Рыгор Барадулін быў апошнім, хто атрымаў ганаровае званне Народнага паэта. Адбылося гэта ў 1992 годзе.
Творчасць Рыгора Барадуліна — свет бяздонны. Маці, Беларусь, Сумленне, Каханне — і безліч іншых святых і вечных пяняццяў у ягонай паэзіі заіскрыліся непаўторнымі вобразамі і трапнымі словамі. Цягам усяго свайго плённага літаратурнага жыцця не забываў пісаць цікавыя кнігі для маленькіх беларусаў. У апошняе дзесяцігоддзе шмат працаваў на ніве духоўнай лірыкі.
Рыгор Іванавіч надзвычай шанаваў сваю маму — Акуліну Андрэеўну, а таксама родную Ушаччыну. Блізка сябраваў са славутымі землякамі — Васілём Быкавым і Генадзем Бураўкіным. Пакуль меў сілы, не забываў сваіх чытачоў з Віцебшчыны, ахвотна сустракаўся з імі. У апошнія гады творчыя сустрэчы найчасцей ладзіліся ў касцёлах і грэка-каталіцкіх абшчынах.
Гэта быў Паэт Беларускай Нацыі, што заўжды меў выразна акрэсленую грамадзянскую і чалавечую пазіцыю.
Напярэдадні свайго 79-годдзя Рыгор Барадулін даў разгорнутае, удумлівае інтэрв’ю Сяргею Шапрану для газеты “Новы час”. Скончыў яго словамі “Маладым хочацца найперш сказаць, каб заставаліся самімі сабой. Грошы, слава — цяпер жа столькі спакус, і таму дужа цяжка выстаяць, але ўсё гэта сыдзе, і чалавек застанецца сам-насам. Таму пажадаю: жывіце сэрцам, а не розумам.”
Паэту не давялося прычакаць свайго васьмідзесяцігоддзя. Не будзем жа забываць ягоных твораў. Вечная памяць і слава!
Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём
Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,
Твой кожны дзень,
Забраны забыццём,
Лічы сваім найбольшым адкрыццём,
Ты — з дрэва часу
Кволая галіна.
Штодня вядзі з самім сабою бой,
Каб клопаты цябе не пахавалі,
Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой —
З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.
Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалаціць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на ілбе,
Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасці —
Імгненне.
Чытайце яшчэ
14 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
2/сакавік/2014 у 21:08
Помним, любим, скорбим.
2/сакавік/2014 у 21:19 1
Светлая память и Царствие Небесное!
2/сакавік/2014 у 22:17 2
Беларусь страціла Беларуса!
Смуткую.
“Адышоў унікальны для Беларусі і не толькі для Беларусі паэт, апошні паэт незямной красы…”
Генадзь Буравкiн
3/сакавік/2014 у 0:07 3
🙁
3/сакавік/2014 у 1:40 4
Пахаванне ва Ўшачах 4 сакавіка пасля абеду. Гэта вельмі недалёка ад Віцебска…
3/сакавік/2014 у 7:57 5
“Маладым хочацца найперш сказаць, каб заставаліся самімі сабой. Грошы, слава — цяпер жа столькі спакус, і таму дужа цяжка выстаяць, але ўсё гэта сыдзе, і чалавек застанецца сам-насам. Таму пажадаю: жывіце сэрцам, а не розумам.”
И слова-то правильные, но для нашего ли времени?
Земля ему пухом! Жаль, что уходят лучшие.
3/сакавік/2014 у 8:31 6
Вечная память и чтобы земля наша Беларусь ещё рождала таких сынов.
3/сакавік/2014 у 12:22 7
где в Ушачах? Подробнее!
3/сакавік/2014 у 12:38 8
🙁
3/сакавік/2014 у 13:14 9
Вшывы Блох пісаў:
Хутчэй за ўсё на мясцовых могiлках ва Ушачах
“Пахаваюць дзядзьку Рыгора ў вышыванцы — і так, як ён хацеў, — побач з мамай ва Ушачах» -- Глеб Лабадзенка
У Менску разьвітаньне з народным паэтам Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка ў Чырвоным касьцёле.
9.45 — 11.15 — ціхая малітва.
11.15 — развітальная паніхіда паводле грэка-каталіцкага абраду.
12.00 — імша за спачын душы паводле рыма-каталіцкага абраду.
13.00 — развітальныя словы сяброў.
Апошнi зь вялiкiх сыноў Вiцебшчыны: У. Караткевiч, В. Быкаў….. цяпер й дзядзька Рыгор. Няхай зямелька беларуская яму будзе пухам.
4/сакавік/2014 у 11:42 10
А пересидент в эти дни даже не вспомнил ни словом ни полслова о смерти Поэта……. 😕 Хотя это может и к лучшему -- хоть не противно от лжи.
Сегодня Мозайка поздравил с юбилеем Борю Моисеева.
4/сакавік/2014 у 17:15 11
Litvin пісаў:
“Прарэзаўся” ПАСЛЯ здравіцы ў гонар боры:
“… память о Рыгоре Бородулине как одном из известных мастеров(!!!) слова сохранится в сердцах любителей белорусской литературы»
4/сакавік/2014 у 17:51 12
“Там мой цень, худы і малады.
Там мой сон, бясхмарны, бестурботны.
У зімовых шапках халады
Перабельваюць снягоў палотны.
Там мой першы смех і першы плач,
Роспач першая і першы сподзеў.
Там я так і не сказаў прабач
Смутнай маме,
Калі ў свет выходзіў.
Там сядзяць на покуце Дзяды.
Там чакаюць добрыя нагоды.
Толькі й тым жывуць мае гады,
Каб туды вярнуцца
Назаўсёды!”
5/сакавік/2014 у 16:34 13
Главный калибр пісаў:
Слова правильные для любого времени. Не всякое время “правильно” для таких слов.