Рыгор Барадулін вярнуўся ва Ушачы. Назаўсёды

4 сакавіка ў Ушачах развітваліся з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Яго пахавалі на мясцовых могілках побач з маці, Акулінай Андрэеўнай Барадулінай.
Пахаванне Рыгора Брадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Паэта прывезлі да роднай хаты на вуліцы Школьнай надвячоркам. Сонца ўжо хілілася на захад, але яшчэ затрымалася, каб развітацца з беларускім песняром. Землякі Барадуліна пачалі збірацца тут за некалькі гадзін, пазней пад’ехалі людзі з Віцебска, Мінска і іншых куткоў Беларусі. Людзі запоўнілі два бакі вуліцы, некалькі чалавек разгарнулі бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі.

Землякі чакаюць Рыгора Брадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Мясцовыя ўлады падрыхтавалі ў двары хаты, дзе паставілі труну, гукаўзмацняльную апаратуру. Тут пачаўся развітальны мітынг, адкрыла яго намесніца старшыні Ушацкага райвыканкама Наталля Марковіч. Ад уладаў Віцебскай вобласці прыехалі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Аленская і намеснік начальніка аддзела культуры гэтага ўпраўлення Пётр Падгурскі. Апошні выступіў з прамовай, у якой падкрэсліў грамадзянскую пазіцыю народнага паэта.

Землякі чакаюць Рыгора Брадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Ад Саюза беларускіх пісьменнікаў выступаў яго старшыня Барыс Пятровіч. Вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў адзначыў, што ва ўмовах іншай краіны на пахаванні б былі першыя асобы дзяржавы. Пасля гэтага ён накрыў труну тым самым бел-чырвона-белым сцягам, якім накрывалі Васіля Быкава: старыя сябры нават памёрлі ў аднолькавым узросце — абодвум было па 79 гадоў. Уладзімір Някляеў зачытаў ліст ад Генадзя Бураўкіна, які не змог прыехаць, бо цяжка хварэе. Старшыня абласнога аддзялення ТБМ Іосіф Навумчык перадаў спачуванні ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы і беларусаў замежжа.

Пахаванне Рыгора Брадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пасля прамоваў прысутныя сталі развітвацца з паэтам. Людзі ішлі, дакраналіся рук дзядзькі Рыгора, шмат хто плакаў. Валянціна Быкава — сястра Васіля Быкава — часам пачынала галасіць. Нават старэнькая кашлатая ліпа на ўваходзе ў двор абдымала дамавіну сваім ценем — ці то хацела затрымаць гаспадара на гэтым свеце, ці то развітвалася з ім назаўсёды.

Ля труны жонка Валянціна. Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Труну ізноў паставілі ў катафалк, і Рыгор Барадулін апошні раз праехаўся па сваіх Ушачах. Плынь людзей ішла пехатой да могілак. На перакрыжаваннях і каля крам працэсію сустракалі купкі людзей, якія выйшлі з хат развітацца са славутым земляком.

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Каля могілак яшчэ раз прагучалі словы знаёмых і сяброў паэта. Набажэнства служылі грэка- і рыма-каталіцкія святары. Затым на руках дамавіну паднялі на стромы курган — могілкі ва Ушачах дужа высокія і дзядзьку Рыгору будзе добра бачна не толькі Вушаччына, але і ўся Беларусь.

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Дзень ужо хіліўся да канца, калі Рыгор Іванавіч знайшоў апошні прытулак побач са сваёй мамай. Аб вечка труны грукнулі першыя камякі ушацкага суглінку, і сонца схавала апошнія промні за небасхілам. Скончылася эпоха.

Уладзімір Арлоў накрывае труну бел-чырвона-белым сцягам. Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Ля труны Валянціна Быкава. Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Развітанне з Рыгорам Барадулінам перад пахаваннем ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Уладзімір Арлоў з крыжам. Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Пахаванне Рыгора Барадуліна ў Ушачах. Фота Сержука Серабро

Магіла Рыгора Барадуліна на могілках у Ушачах. Фота Сержука Серабро

Уладзімір Някляеў ля магілы Рыгора Барадуліна на могілках у Ушачах. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ