Раёнка “Дняпроўская праўда” адмовілася друкаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў дэпутаты
Кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога савета Аляксей Гаўруцікаў накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію скаргу на дзеянні галоўнага рэдактара газеты “Дняпроўская праўда” Святланы Шурпаковай.
Як паведамляе ў сваёй скарзе спадар Гаўруцікаў, рэдактарака Дубровенскай раёнкі вусна адмовіла ў публікацыі яго перадвыбарных матэрыялаў, спаслаўшыся на тое, што яны ўстрымліваюць схаваны заклік да змены канстытуцыйнага ладу і ўлады ў краіне.
Кандыдат у дэпутаты патрабуе ад ЦВК даць прававую ацэнку яго тэкста, а таксама правесці праверку фактаў парушэння выбарчага заканадаўства галоўным рэдактарам газеты і абавязаць яе надрукаваць яго перадвыбарны матэрыял.