Лідзія Ярмошына лічыць, што дзяржаўныя газеты не абавязаныя друкаваць матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты
Кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога савета Аляксей Гаўруцікаў атрымаў адказ на сваю скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на дзеянні галоўнага рэдактара газеты “Дняпроўская праўда” Святланы Шурпаковай.
У адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай паведамляецца, што згодна з Грамадзянскім кодэксам фізічныя і юрыдычныя асобы свабодныя ў заключэнні дамоў, а прымус да гэтага не дапушчальны. Акрамя таго, выбарчае заканадаўства не ўтрымлівае нормаў. абавязваючых рэдакцыю надрукаваць матэрыял прадстаўлены кандыдатам у дэпутаты, а толькі рэгулюе іх адносіны ў частцы аплаты публікацыі з сумаў выбарчага фонда.
Такім чынам, рэдактар “Дняпроўскай праўды”, адмовіўшы спадару Гаўруцікаву ў публікацыі яго матэрыяла, дзейнічала ў межах заканадаўства і сваіх паўнамоцтваў, лічыць Лідзія Ярмошына.