Пераможцы аматарскага чэмпіяната Віцебшчыны атрымаюць квіткі на ЧМ-2014 па хакею
Стартуе чэмпіянат Віцебскай вобласці па хакею сярод аматараў. Пераможцы атрымаюць квіткі на чэмпіянат свету па хакею.
Заўтра, 22 сакавіка, у Лядовым палацы спорту стартуе III чэмпіянат Віцебскай вобласці па хакею з шайбай сярод аматарскіх каманд. Як паведамляе афіцыйны сайт ХК “Віцебск”, у першынстве возьмуць удзел 12 каманд (8 - з раёнаў і 4 - з Віцебска). Чэмпіянат будзе доўжыцца больш за месяц і завершыцца фінальным матчам 26 красавіка.
Пераможцы лядовых баталій будуць узнагароджаны Кубкам і дыпломамі. Чэмпіёны Віцебшчыны таксама атрымаюць каштоўны падарунак - квіткі на матч адкрыцця чэмпіянату свету па хакею паміж зборнымі Беларусі і ЗША, які пройдзе 9 мая на "Мінск-Арэне".
Каляндар спаборніцтваў можна паглядзець тут.