10 красавіка ў Віцебску пройдзе прэзентацыя манаграфіі доктара габілітаванага, прафесара Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве Юрыя Гардзеева “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма” з удзелам аўтара.
Сустрэча пачатнецца ў 18.30 па адрасе: Віцебск, вул.1-я Сенненская, д.5, “Еўрапейскі клуб”. На ёй будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданьні:
- перавыданне кнігі “Балахоўцы” (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага
атрада БНР у Балтыі”),
- манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,
- даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»,
- кніга Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі”,
- бестсэлер Марка Бартушкі “Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.”,
- манаграфія Сяргія Плахія “Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”,
- зборнік памяці Паўла Лойкі “Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час”,
- падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,
- зборнік "Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час",
- кніг Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».
Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары “ARCHE”:
1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),
4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),
3/2013 («Ахвяры і каты»),
2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),
12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый.
Сустрэчы адбудуцца:
8 красавіка, аўторак: Маладэчна (пачатак 17.30; вул. Чыстая 26), Менск (пачатак 20.00, кнігарня Ў, праспект Незалежнасці, 37 а)
9 красавіка, серада: Гомель (пачатак 16.30; вул. Палеская 52), Магілёў (пачатак 19.30, завулак Чкалава, 16)
10 красавіка, чацвер: Віцебск (пачатак 18.30, Еўрапейскі клуб, вул.1-я Сенненская, д.5)
11 красавіка, пятніца: Берасце (пачатак 19.00, вул. Дворнікава, 63)
12 красавіка, субота: Пружаны (пачатак 12.00, вул. Савецкая, 50), Гародня (пачатак 18.00, вул. Будзённага, 48а).
Сардэчна запрашаем на сустрэчу!
Даведкі па тэлефоне (29) 550 7969.