Народные новости Витебска

Сядзібу XIX стагоддзя можна набыць за 41 000 еўра

У вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна прадаецца сядзіба XIX стагоддзя, якая належала Грабніцкім. Раней тут планавалі зрабіць музей традыцыйных промыслаў і гасцінны двор.

Цяпер аддзел ідыялагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама выстаўляе комплекс на продаж з пачатковым коштам 569 759 000 рублёў. Акрамя таго пакупнік павінен будзе кампенсаваць ушацкім чыноўнікам 6 342 454 рублі, патрачаныя на арганізацыю аукцыёна.

Сядзіба з'яўляецца помнікам гістарычнай і культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. Таму маюцца пэўныя патрабаванні да яе новага гаспадара: ён павінен аформіць ахоўныя абавязацельствы і правесці рэканструкцыю аб'екта.

Аўкцыён прызначаны на 2 чэрвеня.