Батлейка для дарослых: як з дапамогаю лялек палепшыць людзей

У бліжэйшую суботу, 24 траўня, у Еўрапейскім клубе (1-я Сенненская, д.5) адбудзецца выступ Тэатру Пана Ськіргайлы Паланецкага-Мацкевіча, арганізаваны супольна з кампаніяй “Будзьма Беларусамі”.
Батлейка для дарослых: як з дапамогаю лялек палепшыць людзей

Запрашаюцца ўсе ахвочыя даведацца пра старажытны тэатр як пра злучэнне жывых і памерлых, смяротнага і спрадвечнага, навучыцца самастойна ствараць лялькі паводле старажытных узораў і пабачыць непаўторную імпрэзу. Прысутныя даведаюцца, як лялькі ўплываюць на наш светапогляд і як не стацца ў жыцці паслухмянаю лялькаю ў руках бессаромных лялькаводаў.

Запланаваная віктарына з прызамі. Для лепшага засваення пачутага і ўбачанага аўтар рэкамендуе захапіць з сабою дыктафон, відэакамеру, нелінаваны нататнік і мяккі аловак са сціркаю.

Пачатак імпрэзы ў 17:30 Уваход вольны.
Прыходзьце — не пашкадуеце!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ