Фотафакт: У віцебскім “Еўраопце” рэкламуюць беларускія тавары на трасянцы
“Купляйте беларускае” — такі заклік на налепцы, стылізаванай пад дзяржаўны сцяг Беларусі, сфатаграфавалі чытачы “ННВ” ў краме “Еўраопт” на праспекце Будаўнікоў у Віцебску.
Рэкламны тэкст на беларускай мове, аднак мяккі гук “ц” перададзены пры дапамозе літары “т”, што дае мяккі гук “т” характэрны для рускай мовы.