21 чэрвеня, у суботу, у сядзібе-музеі Васіля Быкава адбудуцца літаратурныя чытанні, прымеркаваныя да 90-годдзя з дня народзінаў пісьменніка.
У праграме: выстава твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных жыццю і творчасці Васіля Быкава, выступы беларускіх літаратараў і сяброў Таварыства беларускай мовы, абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі “За Свабоду думкі” 2014 года, а таксама выступы запрошаных гасцей і землякоў пісьменніка і канцэртныя нумары.
Пачатак імпрэзы ў 14:00. Чытанні ўзгодненыя з Ушацкім райвыканканнем.
Віцябляне, якія не маюць магчымасці дабрацца да вёскі Бычкі Ушацкага раёна, таксама могуць ушанаваць памяць вялікага земляка: у 10:30 будзе арганізавана ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на сцяне мастацкай вучэльні, дзе ў свой час вучыўся Васіль Уладзіміравіч.