Па Віцебску прайшла працэсія Божага Цела. Фотарэпартаж
21 чэрвеня ў Віцебску ад касцёла Езуса Міласэрднага да касцёла Святога Духа прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар Божага Цела, у якой прынялі ўдзел вернікі нашага горада і святары Віцебскай дыяцэзіі.
Святочную службу перад працэсіяй сёлета ўзначаліў новы біскуп дыяцэзіі Алег Буткевіч. Віцебскія католікі з пеннем гімнаў прайшлі па вуліцах Воінаў Інтэрнацыяналістаў і Чкалава. Працэсію суправаджаў духавы аркестр гарадскога гарнізона, які граў рэлігійныя мелодыі.