Марына Генадзьеўна Раманоўская, якая зараз займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры «Віцебск», узнагароджаная медалём Францыска Скарыны. Указ пра гэта быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 23 чэрвеня.
У Віцебску і далёка за яго межамі Марына Раманоўская найбольш вядомая тым, што шмат у чым дзякуючы яе самаахвярнасці ў нашым горадзе ўжо больш за чвэрць стагоддзя існуе унікальны не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постасавецкай прасторы фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC.
Нагадаем, што з ідэяй узнагароджання Марыі Раманоўскай звярнуўся да міністра культуры Беларусі Барыса Святлова расійскі прадзюсар сучаснага танца Леў Шульман пад час акдкрыцця мінулага фестывалю. У сваю чаргу міністр прапанаваў прадставіць спадарыню Раманоўскую да ўзнагароджання медалём Францыска Скарыны і тут жа даручыў віцебскім чыноўнікам пачаць працаваць над гэтым пытаннем.
“Народныя навіны Віцебска” сардэчна віншуюць Марыну Генадзьеўну з заслужанай узнагародай.