Паштоўкі “Віцебск: папулярнае мінулае” занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Збор паштовак быў надрукаваны па выніках паўгадовага праекта. Гісторыкі, краязнаўцы, музейныя спецыялісты, археолагі апублікавалі 24 артыкулы пра мінулае Віцебска і ваколіц на сайце www.vitebsk4.me. Рабілі гэта звычайнай мовай і на вельмі папулярным узроні. Мастак і архітэктар Алесь Благій суправадзіў кожную публікацыю ўнікальнай ілюстрацыяй. Стос гэтых ілюстрацый са спасылкамі на артыкулы і стаўся асновай для выпуску збора паштовак.
Паштоўкі "Віцебск: папулярнае мінулае" занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Акрамя ілюстратара над тэкстам і малюнкамі працаваў дызайнер Ігар Юхневіч. Вынік іх працы быў адзначаны на Пятым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У намінацыі «Паштоўкі, флаеры, запрашэнні» збор атрымаў 2-ое месца.

Паштоўкі "Віцебск: папулярнае мінулае" занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Даведацца болей пра праект, аўтараў, адмысловую мапу гістарычных мясцінаў і шмат іншага можна будзе на прэзентацыі. Яна адбудзецца 30 чэрвеня ў «Музычнай гасцёўні» (вул. Фрунзэ, 11). Пачатак — 18:30.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

5 каментарыяў

  1. Vasil  
    27/Чэрвень/2014 у 12:22

    Файны набор, хлопцы!
    Дзе знайсьці на сувеніры для гасьцей?

  2. Яна Ільіна  
    27/Чэрвень/2014 у 12:43 1

    І праект рэальна круты! Мне вельмі падабаецца.

  3. Alexander  
    27/Чэрвень/2014 у 15:24 2

    Бітая цэгла пад паштоўкамі какбэ намекаэ, што ад віцебскага мінулага застаўся толькі друз…

  4. Kriptor  
    27/Чэрвень/2014 у 16:25 3

    “Мастак і архітэктар Алесь Благій суправадзіў кожную публікацыю ўнікальнай ілюстрацыяй”. На сколько знаю, картинки подбирали и создавали (в 3d МАХе) сами авторы… По крайней мере некоторые… Может в тексте немного обшиблись?

  5. 2 Kriptor  
    27/Чэрвень/2014 у 17:12 4

    @ Kriptor:
    Частку малюнкаў і фотаздымкаў дасылалі самі аўтары. Частку шукалі ўкладальнікі праекта. Гэта ўсё публікавалася ў серыі: http://vitebsk4.me/news/past/

    Што тычыцца збору паштовак, Алесь Благій адмалёўваў візуал наноў. Гэта мог быць і здымак, і малюнак, і, як у выпадку з тэкстам пра “Мілае” — 3D-рэканструкцыя (адзіная, дарэчы, на ўвесь праект).

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: