У Віцебску ўрачыста адкрылі помнік князю Альгерду. Фотарэпартаж

27 чэрвеня пад час святкавання 1040-годдзя Віцебска быў урачыста адкрыты помнік вялікаму князю літоўскаму, князю віцебскаму і крэўскаму Альгерду.
У Віцебску ўрачыста адкрылі помнік князю Альгерду. Фота Сержука Серабро

На адкрыццё помніка прыехаў яго аўтар — мінскі скульптар Сяргей Бандарэнка. Таксама прысутнічалі дырэктар ААТ “Тэхналіт-Полацк” Леанід Пятроў, старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін і, напэўна, у першыню на святкаванне Дня горада прыйшоў губернатар Аляксандр Косінец.

Помнік князю Альгерду накрыты белым пакрывалам. Фота Сержука Серабро

У размове з журналістамі скульптар сказаў, што ён і яго кансультанты ўпэўненыя ў даставернасці і адпаведнасці эпосе дасьпехаў князя. Адносна ж яго выгляду, то сучаснай Альгерду іканаграфіі не захавалася, а аўтары пазнейшых гравюр, як і скульптар, кіраваліся сваёй фантазіяй. Што тычыцца сокала на руцэ, то, на думку спадара Бандарэнкі, гэта “пасыл” з мінулага ў сённяшняе.

Аўтар помніка князю Альгерду мінскі скульптар Сяргей Бандарэнка. Фота Сержука Серабро

Урачыстасць пачалася з харэаграфічнай мініяцюры, следам за якой прайшло тэатралізаванае шэсце з коннымі князем і княгіняй ў суправаджэнні невялікага атрада пешых воінаў.

Харэаграфічная мініяцюра пад час адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

Спыніўшыся паміж Уваскрасенскай царквой і помнікам князь пад фанаграму сказаў прамову на стылізаванай пад стараславянскую мове. Сутнасць прамовы зводзілася да заснавання на Дзвіне замкаў з каменнымі вежамі.

Харэаграфічная мініяцюра пад час адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

Пасьля гэтага белае пакрывала са скульптуры знялі яе аўтар Сяргей Бандарэнка, разам з Віктарам Нікалайкіным і Аляксандрам Косінцам.

Харэаграфічная мініяцюра пад час адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

З’яўленне ў Віцебску помніка князю Альгерду і ўвогуле першай коннай скульптуры гараджанамі ўспрынята з энтузіязмам. На цэрымонію адкрыцця сабралося шмат народ, многія з прыйшоўшых ў свой час падпісвалі петыцыю з падтрымкай усталявання гэтага помніка ў абласным цэнтры.

Тэатралізаванае выступленне князя пад час адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

Помнік князю Альгерду ў Віцебску, які быў усталяваны 24 чэрвеня, з’яўляецца чацьвёртай коннай скульптурай і першым помнікам кіраўніку Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Беларусі.

Тэатралізаванае выступленне князя пад час адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

Віктар Нікаклайкін і Аляксандр Косінец чакаюць адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

Гараджане чакаюць адкрыцця помніка князю Альгерду ў Віцебску.Фота Сержука Серабро

Белае пакрывала са скульптуры знялі яе аўтар Сяргей Бандарэнка, разам з Віктарам Нікалайкіным і Аляксандрам Косінцам. Фота Сержука Серабро

Скульптар Сяргей Бандарэнка глядзіць на толькі што адкрыты помнік князю Альгерду ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Супрацоўнікі банка з вакна фатаграфуюць адкрыццё помніка князю Альгерду ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Помнік князю Альгерду ў Віцебску адкрыты. Фота Сержука Серабро

Помнік князю Альгерду ў Віцебску адкрыты. Фота Сержука Серабро

Помнік князю Альгерду ў Віцебску адкрыты. Фота Сержука Серабро

Помнік князю Альгерду ў Віцебску адкрыты. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ