Жыхары і госці Віцебска 5 ліпеня ў парку Пераможцаў сталі сведкамі першага адкрытага турніру па футбольным фрыстайле “Вежа”.
Спаборніцтва сабрала 13 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі. Віцебск прадстаўляў ініцыятар турніру - Андрэй Хіхіч (а наогул ён родам з Мядзеля).
Відэа: адзін з батлаў на пачатку турніру
На працягу трох гадзін хлопцы змагаліся за званне лепшага футбольнага фрыйсталіста. У фінал прабіліся Улад Касцючэнка (Гомель) і Антон Нікалаёнак з Мінска. У выніку пераможцам стаў Улад.
Трэцяе месца аспрэчвалі Андрэй Хіхіч і яшчэ адзін мінскі хлопец - Ягор Цялушка. Перамога дасталася Ягору.