На сваім полі віцебская футбольная дружына ўчора правяла першы паядынак другога круга. У гасцях у віцяблян пабывала “Рэчыца-2014”.
Госці здолелі пераіграць гаспадароў з лікам 0:1, забіўшы мяч у сярэдзіне першага тайма са шрафнога. Пасля перапынка “Віцебск” больш насядаў на вароты суперніка, але дабіцца поспеха так і не здолеў.
Як распавёў на пасляматчавай прэсканферэнцыі галоўны трэнер віцяблян Сяргей Вехцеў, гол са стандарта унёс каррэктывы ў тактычныя дзеяння віцебскага клуба. Прыйшлося перабудоўваца, бо супернік насыціў цантральную зону і пачаў гуляць у абарончы футбол. На жаль, сёння “Віцебску” не атрымалася забіць!