ХК ”Віцебск” – апошні ў сваёй падгрупе ў розыгрышы Кубка Салея

Хатняй сустрэчай з “Юнацтвам-МХЛ” віцебская хакейная дружына завяршыла гульні розыгрышу Кубка Салея.

Гэты матч “мядзведзі” правялі па наклоннай. Першы перыяд згулялі яшчэ куды не йшло. А потым - чым далей, тым горш. Адзінае, што спадабалася, дык гэта гульня брамніка “Віцебска” Станіслава Артынскага.

Прайграўшы сталічнай камандзе (3:2), “Віцебск” стаў самай слабай камандай у сваёй падгрупе: нашы землякі набралі 3 ачкі ў пяці паядынках.

У фінал розыграшу Кубка Салея выйшлі мінскае “Юнацтва” і гродзенскі “Нёман”. Яны сустрэнуцца на “Чыжоўка-Арэне” 31 жніўня.

Меткі:

Чытайце яшчэ