Юрась Шэпелеў перамог у конкурсе “Народны рэпарцёр”, аб’яўленым “ННВ”

Сталы аўтар "Народных навін Віцебска" Юрась Шэпелеў перамог у намінацыі "Лепшы фотарэпарцёр" конкурса "Народны рэпарцёр". Нагадаем, што гэты конкурс летась абвясцілі "Народныя навіны Віцебска".

Чытачы "ННВ" ведаюць Юрася па шматлікіх аператыўных фотарэпартажах аб жыцці горада, якія ён рабіў на працягу апошніх 1,5 года. Аўтар вызначаецца назіральнасцю, творчым падыходам да абранай тэмы, вялікай любоўю да Віцебска, цудоўным веданнем яго гісторыі, архітэктуры і культурнай спадчыны.

Рэдактар "Народных навін Віцебска" Сяржук Серабро 11 верасня ўручыў пераможцу прыз - люстэркавы фотаапарат Canon EOS 1100D. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў нефармальнай сяброўскай абстаноўцы - на мосце праз Віцьбу. Гэта адно з улюбёных месцаў Юрася - адсюль ён часта робіць свае знакамітыя фотапейзажы і відарысы нябярэжнай Дзвіны, віцебскіх храмаў, Кіраўскага маста, іншых адметнасцей горада.

Паколькі ў іншыя намінацыі конкурса “Лепшы журналіст” і “Лепшы відэааператар” не было даслана працаў, то, адпаведна, пераможцы ў іх не вызначаліся. Конкурс у гэтых намінацыях будзе абвешчаны наноў, умовы “ННВ” паведаміць у бліжэйшы час.

З узнагародай Юрася Шэпелева таксама павіншавалі калегі з іншых СМІ.

Рэдакцыя "Народных навін Віцебска" яшчэ раз віншуе Юрася і жадае яму творчых поспехаў, яркіх кадраў і толькі добрых навін у асабістым жыцці.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ