Народные новости Витебска

Бывай, вышэйшая ліга?

Не хочацца хаваць віцебскі футбольны клуб, але падобна, што пасля хатняй паразы 13 верасня ад мозырскай “Славіі” “Віцебск” яшчэ на адзін сезон застанецца ў першай лізе.

У першым тайме гаспадары поля мелі значную перавагу. Склалася ўражанне, што госці дазвалялі віцяблянам гуляць у свой футбол. Але "Віцебск" з гэтага нічога не выкарыстаў.

Пасля перапынку прадстала ўжо іншая мозырская каманда. За 20 хвілін ад пачатку тайма "Славія" забіла тройчы. “Віцебск” быў асвістаны сваімі прыхільнікамі.

Трыбуны часткова апусцелі, змоўк фанацкі барабан. Гледзячы на панурасць на стадыёне, хлопец гадоў 10-12 у адным з сектароў пачаў сваімі воклічамі прымушаць гледачаў падтрымаць сваю каманду. Часам у яго гэта атрымлівалася. А вось у “Віцебска” выратаваць гульню не атрымалася.