У Віцебску ўрачыста адкрылі ганаровае консульства Славакіі

У Віцебску пачало працавать ганаровае консульства Славацкай Рэспублікі. Урычастае адкрыццё дыпламатычнай установы адбылося сёння.


На мерапрыемстве прысутнічалі паслы Венгрыі, Чэхіі, консул Латвіі, прадстаўнікі абласной і гарадской улады. Да гасцей з прывітальным словам звярнуліся пасол Славакіі Міраслаў Майжыта і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.

Па ўсім свеце Славакія мае 70 пасольстваў і 170 консульстваў.

Славацкае консульства месціцца на праспекце Фрунзэ, 26 корпус 3.

Чытайце яшчэ