У Віцебску прайшла восеньская фатасушка
Віцебскі партал vitebsk4.me разам з раённай арганізацыяй "Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа" зладзілі 21 верасня ў скверы на вуліцы Кірава культурніцкае мерапрыемства, прысвечаннае Cусветнаму дню міра.
Сквер стаў добрым месцам для нефармальнага адпачынку гараджан. Фатографы правялі чарговую гарадскую фатасушку.
Быў арганізаваны невялікі кірмаш, дзе прадавалі біжутэрыю, мягкія цацкі, сувеніры і іншыя вырабы.
Для маленькіх удзельнікаў імпрэзы арганізатары падрыхтавалі ватманы ды фарбы. Дзеці з задавальненнем малявалі. Усе жадаючыя маглі пагуляць у дарст.
Імпрэза праходзіла пад музычнае суправаджэнне.
Планавалася, што ў гэты вечар пройдзе і кінапаказ пад адкрытым небам. Але ў сувязі з дрэнным надвор'ем фільм “Клуб безбашенных”, заснаваны на рэальных падзеях пра фатографаў, гледачам паказалі ў памяшканні.