ХК “Віцебск” пакінуў апошні радок табліцы

Хатняй сустрэчай з наваполацкім “Хімікам” віцебскія хакеісты завяршылі першы круг першынства краіны.

У гэтым паядынку “мядзведзі” былі блізкія да таго, каб атрымаць у гэтым сезоне першую паўнавартасную перамогу. Але "армейцы" за 22 секунды да фінальнай сірэны зраўнялі лік (3:3).

У серыі пасляматчавых кідкоў лепшымі былі віцебскія хакеісты.

Брамнік “Віцебска” Сяргей Домніч згуляў надзейна, не прапусціўшы ніводнай шайбы, а Мікіта Ядроец прынёс камандзе вікторыю. Цяпер “Віцебск” узняўся з апошняга месца ў табліцы на радок вышэй.

Меткі:

Чытайце яшчэ