Народные новости Витебска

Фотафакт: Віцебскія фантаны “засынаюць” да вясны

Віцебскія фантаны на плошчы Перамогі запакоўваюць у шкляныя саркафагі. Нягледзячы на халады, да нядаўняга часу фантаны яшчэ працавалі. Праўда, выкідваючы далёка не ўсе магчымыя водныя піруэты.

Трыдыцыі наладжваць вялікае свята ў гонар закрыцця сезона фантанаў у Віцебску, як, напрыклад, у Санкт-Пецярбурзе, няма. Але шкляныя купалы, якія ўзводзілі рабочыя над чашамі 25 кастрычніка, яскрава сведчаць аб тым, што, нягледзячы на абяцанае пацяпленне, фантаны “заснуць” да вясны.

Тым не менш, працуюць яны ў Віцебску даўжэй, чым у любым іншым горадзе краіны: “прачынаюцца” аднымі з першых. Як і апошнімі адыходзяць на зімовы спакой: сёлета фантаны ў сталіцы спынілі сваю працу яшчэ 28 верасня, 1 кастрычніка пачалося закрыццё фантанаў у Гомелі — цэнтры самой паднёвай вобласці Беларусі.

Свята закрыцця сезона фантанаў у паўночнай сталіцы суседняй Расіі адбылося 12 кастрычніка.