Віцебскія футбалісты правялі апошні матч чэмпіяната краіны першай лігі. “Віцебск” прымаў лідара першынства - мікашэвіцкі “Граніт”. Матч завяршыўся нічыёй 0:0.
Як віцяблянам, так гасцям гэта гульня не рабіла ніякага надвор’я. “Граніт” датэрмінова стаў чэмпіёнам першай лігі, “Віцебск” датэрмінова заслужыў права згуляць у перахадных матчах за права выступаць у наступным сезоне ў вышэйшай лізе.
У снежні чакаецца супрацьстаянне “Віцебска” і магілёўскага “Дняпра”. Дуэль пачнецца ў нашым горадзе 3 снежня. Пачатак гульні ў 15.00.
Другі раз клубы памерацца сіламі ўжо ў Магілёве 6 снежня.