“Віцебск” перамог “Днепр” у першым стыкавым матчы

Паміж ФК ”Віцебск” і магілёўскім “Дняпром” прайшоў першы стыкавы матч. Віцебскія футбалісты перамаглі магіляўчан 2:0. Але судным днём для гэтых каманд стане субота, 6 снежня. Клубы сустрэнуцца ў Магілёве, дзе будзе пастаўлена тлустая кропка ў супрацьстаянні за выйсце ў вышэйшую лігу.

Такой увагі, як учора, да ФК "Віцебск" не было даўно. Матч з удзелам віцяблян нават паказалі па тэлебачанні.

Гульня праходзіла ў не самы зручны час - 15.00. Не кожны аматар футбола мог патрапіць на матч. Але іх адсутнасць кампенсавалі настаўнікі, студэнты, школьнікі, вайскоўцы. Не спужаліся марозу і прадстаўнікі мясцовай улады, якія таксама прыйшлі пазаўзець за гарадскі клуб.

Ключавыя падзеі матча адбыліся ў другім тайме. На 70-й хвіліне ў вароты “Віцебска” за гульню рукой не быў прызначаны пенальці. А на 75-й і 88-й хвілінах віцябляне дабіліся поспеху.

Меткі:

Чытайце яшчэ