ХК “Віцебск” узмацняецца на 8-м радку і набліжаецца да “Хіміка”
Віцебскія хакеісты ў чарговы раз “зрабілі” “Ліду”. Але лідыруючы 3:0, “мядзведзі” ледзь не страцілі перамогу.
Усе пяць шайб у супрацьстаянні “Віцебска” і “Ліды” былі закінуты ў другім перыядзе. Віцябляне на старце гэтай трэці выдалі класную гульню і ў сярэдзіне перыяду на табло было ужо 3:0. Прычым дзве шайбы гаспадары закінулі ў большасці. Напэўна, такая перавага ў матчы трохі супакоіла “мядзведзей”, за што ў канцы перыяду яны адхапілі дзве шайбы.
Канцоўка апошняга перыяду была нервовай. ”Віцебск” у большасці гуляе нібыта ў меншасці. Трыбуны абураны такой гульнёй. Але на табло лічбы не змяніліся (3:2).
Наваполацкі “Хімік-СКА” на радасць віцебскіх заўзятараў саступіў дома гродзенскаму “Неману”. Цяпер “Віцебск” ад сёмага месца, на якім знаходзяцца навапалачане, аддзяляе сем ачкоў. Праўда, у “Хіміка” на адну гульню менш.