Першая ў Беларусі каталіцкая інтэрнэт-крама адкрылася на Віцебшчыне

Каталіцкая парафія Святой Тройцы ў Глыбокім адчыніла інтэрнэт-краму CatholicShop.by, якая прадае неабходныя вернікам рэчы.
Першая ў Беларусі каталіцкая інтэрнэт-крама адкрылася на Віцебшчыне

Асартымент крамы падзелены на восем катэгорый: кнігі, абразы, дыскі, крыжы, ружанцы, сувеніры, свечкі і фігуркі. Катэгорыі, у сваю чаргу, маюць падраздзелы. Асабліва шырокі выбар літаратуры — можна набыць не толькі малітоўнікі ці біблію, але й працы па тэалогіі, філасофіі, гісторыі касцёла, шэраг твораў Аляксандра Меня і шмат іншага.

Набытыя рэчы высылаюцца накладзеным плацяжом, гэта значыць, што аплочваць іх вам будзе трэба толькі па атрыманні ў аддзяленні пошты.

Асобна на сайце пазначана, што тавары, якія прадаюцца ў краме не асвечаныя, то бок для іх асвячэння пакупніку прыйдзецца самастойна звярнуцца да святара. Таксама наведнікам нагадваюць, што CatholicShop.by не прадае ювелірных вырабаў, і ў прадаваемых рэчах не ўтрымліваецца каштоўных металаў ці камянёў.

Калі меркаваць па сайту, то служба падтрымкі даступная па тэлефоне з 10:00 па 18:00 ад панядзелка да суботы ўключна.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ