Чалавек года Віцебска-2014
Чарговы раз “Народныя навіны Віцебска” адкрываюць галасаванне, якое павінна вызначыць самую выбітную асобу 2014 года, якая найбольш спрыяла гораду і яго вядомасці, а таксама фігуравала ў навінах нашага сайта.
Алена Агафонава — педагог ВЦСК “Дынама”, якая заваявала тытул “Miss Go-Go Dance-2014” на конкурсе танцоўшчыц, які праходзіў у Бабруйску.
Аркадзь Бароўскі — звычайны жыхар Віцебска, прадпрымальнік, як здолеў адсудзіць у холдынга “Марка” амаль 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за пашкоджаны ў паркінгу “Марка-сіці” аўтамабіль.
Сяргей Вехцеў — трэнер футбольнага клуба “Віцебск”, які здолеў пасля трохгадовага перарыву вывесці віцебскую каманду ў вышэйшую лігу.
Юлія Кузьменка — 19-гадовая студэнтка Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветырынарнай медыцыны, якая атрымала карону “Міс Віцебск-2014”.
Марына Раманоўская — намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры «Віцебск», дзякуючы якой ужо 27 гадоў у Віцебску праходзіць знакавы для горада фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC. Сёлета спадарыня Раманоўская была ўзнагароджаная медалём Францыска Скарыны.
Ганна Шарэйка — дырэктар ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, член Савета Рэспублікі, у жніўні 2014 года яна была пазбаўленая сенатарскай недатыкальнасці, абвінавачаная ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і арыштаваная.
Галасаванне будзе цягнуцца да 8 лютага.
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2014?
- Ганна Шарэйка (47%, Галасоў: 466)
- Марына Раманоўская (29%, Галасоў: 290)
- Сяргей Вехцеў (10%, Галасоў: 95)
- Аркадзь Бароўскі (7%, Галасоў: 71)
- Юлія Кузьменка (4%, Галасоў: 41)
- Алена Агафонава (3%, Галасоў: 27)
Усяго галасоў: 990
