Ганна Шарэйка стала Чалавекам года Віцебска-2014

Па выніках галасавання, якое штогод праводзіць інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска”, Чалавекам года Віцебска абраная арыштаваная сенатар Ганна Шарэйка.
Анна Шарейко, директор Витебской бройлерной фабрики, лишена сенаторской неприкосновенности, вынесено постановление о ее аресте. Фото sovrep.gov.by

Дырэктар ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” і член Савета Рэспублікі Ганна Шарэйка ў чэрвені 2014 года была пазбаўленая сенатарскай недатыкальнасці і арыштаваная. Ёй высунутыя абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і карупцыі.

Ганна Шарэйка нарадзілася ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна, скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «ветэрынарны ўрач» і Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі па спецыяльнасці «навуковая заатэхнія». Мае ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. Працоўную дзейнасць пачала рабочай саўгаса «Слідчаны» у Чашніцкім раёне, а Віцебскую бройлерную птушкафабрыку тады 38-гадовая Шарэйка ўзначаліла ў 1998 годзе.

За Ганну Шарэйка свае галасы аддалі 466 чалавек, што складае 47% ад 990 прыняўшых удзел у галасаванні. Другое месца заняла намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры «Віцебск» Марына Раманоўская, за якую прагаласавалі 290 чалавек ці 29%.

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2014?

  • Ганна Шарэйка (47%, Галасоў: 466)
  • Марына Раманоўская (29%, Галасоў: 290)
  • Сяргей Вехцеў (10%, Галасоў: 95)
  • Аркадзь Бароўскі (7%, Галасоў: 71)
  • Юлія Кузьменка (4%, Галасоў: 41)
  • Алена Агафонава (3%, Галасоў: 27)

Усяго галасоў: 990

Loading ... Loading ...

У папярэднія гады званнем “Чалавек года Віцебска” былі ўганараваныя першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін (2013), маці растралянага Любоў Кавалёва (2012), бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ