У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”

Чарговая вечарына пад такою назвай прайшла ў апошнюю нядзелю перад пачаткам Вялікага посту ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага. Яе, як звычайна, арганізаваў і правёў пісьменнік Франц Сіўко, а блаславіў ксёндз-вікарый Ян Кароткін.
У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”. Фота Сабіны Радзько

Гэтым разам праграму распачала таленавітая сям’я паэтаў Генадзя Барысава і Аляксандры Красоўскай з дачушкай Анітай. Шэсць сваіх папугаяў яны з сабою, праўда, не захапілі, але творы пра іх Аніта пачытала, у тым ліку уласныя вершы-лімерыкі.

У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”. Фота Сабіны Радзько

Чытанне лепшых узораў айчыннай і сусветнай паэзіі заўжды знаходзіць сваіх прыхільнікаў. Творы Дуніна-Марцінкевіча і духоўную лірыку Рыгора Барадуліна пранікнёна агучыла Наталля Плешчанка. Юная ж чытальніца Яна Латыш пазнаёміла слухачоў з вершам Яна Паўла ІІ, а таксама павесяліла іх беларускімі і польскімі байкамі.

У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”. Фота Сабіны Радзько

Жыццясцвярджальная, насычаная складанымі колеравымі пералівамі, лірыка Наталлі Салаўёвай, а таксама фрашкі Міхася Мірановіча здаўна з’яўляюцца прыкметнымі з’явамі літаратурнага жыцця Віцебшчыны. Песні на ўласныя вершы выканаў Дзяніс Мускі.

У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”. Фота Сабіны Радзько

Мастацкія імпрэзы ў парафіі Езуса Міласэрнага здаўна вызначаюцца адкрытасцю для прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій, сямейнай утульнасцю і дабразычлівасцю. Тут у розныя часы выступалі такія вядомыя пісьменнікі, як Ірына Жарнасек, Хрысціна Лялько, Уладзімір Папковіч, а таксама маладыя паэты, мастакі і музыкі.

У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”. Фота Сабіны Радзько

У Віцебску прайшла чарговая вечарына “Кожны талент ад Бога”. Фота Сабіны Радзько

Меткі: ,

Чытайце яшчэ