Павел Севярынец: вертыкаль беларускай развагі

У віцебскім “Еўрапейскім клубе” 21 лютага адбылася прэзентацыя кнігі палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.
21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Павел Севярынец – адзін з сустаршыняў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, які быў прызнаны “вязнем сумлення” міжнароднай арганізацыяй “Amnesty International”, і з’яўляецца адным з найбольш яркіх і самабытных палітыкаў сучаснай Беларусі. Будучы правадніком маральных прыярытэтаў у палітыцы, заснаваных на хрысціянскай духоўнасці, ён разбівае ўстояныя і закасцянелыя ўяўленні аб тым, што палітычная дзейнасць заснавана абавязкова на хітрасці, разліку, а то і падмане.

21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Але ж Павел Севярынец не толькі палітык, ён яшчэ і вядомы пісьменнік, кнігі якога прысвечаны свайму роднаму краю, яго людзям, і напоўненыя аўтэнтычным пражываннем нацыянальнага лёсу і сапраўдным беларускім патрыятызмам. Таленавіты чалавек не можа быць злым, і нацыянальная кансерватыўна-хрысціянская пазіцыя Паўла Севярынца з’яўляецца сапраўды гуманістычнай і адпаведнай еўрапейскім каштоўнасцям, у чым можа пераканацца кожны, хто чытае яго кнігі ці артыкулы або знаёмы з ім асабіста.

21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Сваю размову з прысутнымі Павел Севярынец пачаў з рэпрэсіўных падзей, якія і падштурхнулі да напісання новай кнігі: “Гэтая кніга была напісаная за тыя тры гады, якія мне давялося адбываць за “Плошчу-2010”, я думаю, гэта ўсе ведаюць. Была акцыя пратэсту ў 2010 годзе, пасля якой шмат каму давялося праходзіць следства і адбываць пакаранне. Для мяне кніга пачалася менавіта ў зале суда за Плошчу, і было гэта дастаткова цікава.

21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Я спачатку думаў, як паводзіць сябе на судзе, бо з аднаго боку суд, а з другога боку – суд няправедны. І ў рэшце рэшт вырашыў браць прыклад з нашага Госпада, Які таксама стаяў перад няправедным судом і маўчаў. Таму паказанні на следстве я не даваў, у судзе таксама, і за мяне сведчылі тыя, хто падтрымліваў.

Некалькі чалавек напісалі рэкамендацыі, вось адну з такіх рэкамендацый ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” суддзя зачытвае, і сэнс рэкамендацый такі: калі ласка, не саджайце Севярынца, ён харошы, у мінулы раз, калі сядзеў за палітыку ў Малым Сітне, ён напісаў кнігу “Лісты з лесу”. А яе “Наша ніва” прызнала лепшай кнігай 2007 года. У гэты момант я бачу, што пракурор такі падымаецца з за стала, з шырачэзнай галівудскай усмешкай, я мала бачыў, каб беларускія пракуроры ўсміхаліся, а каб так усміхаліся, не бачыў не разу ў жыцці… Пракурор аж нахіліўся, каб падзяліцца з усімі такой дасціпнай рэплікай і сказаць штосьці такое ўдалае, але ж устрымаўся, сеў на месца. Але ў мяне сэрца ёкнула, і я зразумеў, што ён хацеў сказаць: “Сядзеў Севярынец, напісаў кніжку, пасядзіць – напіша яшчэ…” Так яно і сталася, я так і зразумеў, што пісаць кнігу давядзецца”.

Павел Севярынец не аднойчы прыводзіў прыклады, як потым “Гасподзь ладзіў усё па-свойму”, і ў турме, а таксама на “хіміі”, ён адчуваў кіраванне над сабой Божай волі. У выніку атрымалася кніга “Беларуская глыбіня”, якая стала новым этапам у асэнсаванні аўтарам актуальных шляхоў нацыянальнага лёсу: “У гэтай кнізе я стараўся зазірнуць у Беларусь глыбей. Мне здаецца, шта гэта адна з асноўных рысаў беларускага менталітэту: беларусы – людзі глыбокія. Гэта расіяне шырокія… Украінцы шырокія душы таксама: салідарнасць, Майдан, казацтва… Палякі не вузкія душы… А вось беларусы – глыбокія.

Мы часта думаем, што гэта такое пракляцце: “наша хата з краю”, не можам мы нармальна паразумецца, талакой папрацаваць. Вось даў Гасподзь такі характар. Але ж я думаю, што гэта дабраславенне Гасподне, нічога выпадкова не робіцца. Бо людзей, глыбейшых, чым беларусы, сярод бліжэйшых суседзяў, мне сустракаць проста не даводзілася.

Трэба паглядзець, колькі геніяў з беларускай зямлі не проста паходзяць, але ж аддалі сябе іншым народам. Хто заснаваў польскую літаратуру? Палова – беларусы. Расійская музыка: Глінка, Стравінскі, Барадзін, Шастаковіч з паходжання беларусы. Калі браць першадрукароў Бібліі, для ўсяго рэгіёну друкавалі яе беларусы. Святыя ўсіх канфесій – рэдкая краіна ў Еўропе мае святых усіх канфесій. А Беларусь – мае. Шаснаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў па паходжанню з Беларусі. Такая канцэнтрацыя геніяў хіба яшчэ ў Ізраілю і некалькіх штатах ЗША назіраецца. У Беларусі людзі, безумоўна, адчуваюць і глыбіню, і вышыню, я думаю, што гэта наша дабраславенне і ёсць. Беларус – гэта не толькі “мая хата з краю”, ён глыбока пагружаецца ў сваю справу, глыбока пагружаецца ў адчуванне таго, што трэба зрабіць”.

Аўтар звярнуў увагу на выражэнне сэнсу у самім афармленні кнігі. Мы бачым калодзеж, але зазірнуўшы гранічна ў яго глыбіню, там распасціраюцца вершаліны дрэў і неба. Такім чынам, перад намі ўзнікае адзінства вышыні і глыбіні ў іх першапачатковым, духоўным сэнсе.

Вывад Паўла Севярынца датычыўся асноватворнага духоўнага вектару беларусаў: “Таму, мне здаецца, беларусам трэба некалькі перавесці мысленне, развагі з гарызантальнай плоскасці, на колькі мы “шырока” можам выступіць, у вертыкальную: глыбіня і вышыня. Калі кожны беларус на сваім месцы зробіць тое, на што ён здольны, краіна ў нас будзе абсалютна іншая”.

Нельга не пагадзіцца з мудрасцю заўваг адносна глыбіні беларускага менталітэту. Калі параўнаць тыпы духоўнасці ў нашых бліжэйшых суседзяў, мы ўбачым, што шырата расійскага духу абавязкова ўключае цывілізацыйны, а то і наўпрост імперскі кампанент, які з’яўляецца для суседзяў залішне дакучлівым, а то і проста варожым. Украінская духоўнасць мае пэўны магічны характар, улічваючы да таго ж практыцызм нацыянальнага менталітэту і прыродны артыстызм украінцаў. Беларусы з’яўляюцца прыроджанымі містыкамі, а містыцызм як раз адрозніваецца найбольшай паглыбленасцю ў пытанні сэнсу існавання і прычынных сувязяў ўнутры быцця.

Пасля выступу Паўла Севярынца яму быў зададзены шэраг пытанняў, як адносна кнігі, так і актуальнага стану спраў у палітыцы, культуры, рэлігіі. Варта адзначыць высокі ўзровень пастаўленых пытанняў і адказаў, а таксама агульную зацікаўленую і сканцэнтраваную атмасферу на сустрэчы. Усё атрымалася ў адпаведнасці з ідэяй новай кнігі: беларусам сапраўды ўласціва глыбокае асэнсаванне прычыннага шэрагу сучасных з’яў, а таксама тых падзей, якія сталі ўжо гісторыяй. Са свайго боку мы задалі палітыку адно з пытанняў, звязаных з успрыманнем хрысціянства ў Беларусі і адрозненні яго ад імперскай рыторыкі шматлікіх кіруючых прадстаўнікоў рускага праваслаўя.

Сумленнае хрысціянства

– Як Вы ацэньваеце пазіцыю вышэйшых колаў праваслаўнай царквы ў Расіі, дзе ёсць і падтрымка Крамля, і падтрымка імперскасці, і карупцыйныя скандалы… Гэта вельмі вялікая праблема.

— Мне, як праваслаўнаму, вельмі часта бывае сорамна за тое, што гавораць іерархі царквы. Але я нагадваю вам, што мы верым не ў мітрапаліта Паўла, мы верым не ў патрыярха Кірыла, мы верым ў Іісуса Хрыста, нашага Госпада, укрыжаванага і адданага смерці якраз іерархамі тагачаснай царквы. Гэта факт, які ўсім адкрыты ў Евангеллі. Не рымляне забілі яго, не няверуючыя, не язычнікі, а менавіта іерархі царквы аддалі Іісуса Хрыста на смерць. Таму іх адказнасць ва ўсе часы велізарная, вось гэтая спакуса, якая стаіць перад імі, агромністая.

Але я веру ў тое, што напісана ў Бібліі, а там напісана: “Я збудую царкву маю, і брамы пекла не адолеюць яе” (Мф. 16: 18). Нават калі галава адваліцца, умоўна кажучы, калі іерархі, адзін, другі ці нават цэлая група здрадзіць, усё роўна брамы пекла царкву не адолеюць. Царква выстаіць, сапраўднае беларускае праваслаўе: не версія, што мы “малодшыя браты”, не нецярпімая да каталікоў і пратэстантаў, але сапраўдная беларуская царква, адкрытае, жывое, талерантнае, глыбокае праваслаўе. Яно будзе ў Беларусі той верай, якую мы і называем праваслаўем.

Палітычны тролінг

Мы не можам не вылучыць асобнае пытанне, якое тычыцца “палітычнага тролінга” Паўла Севярынца. Палітычныя апаненты не аднойчы выказвалі застарэлыя абвінавачванні яго ў удзеле ў развале БНФ. Павел Севярынец на гэта адказаў дакладна:

— Адносна адзінага Беларускага Народнага Фронту і яго развалу… У 1999 годзе, калі адбываўся з’езд 31 ліпеня – 1 жніўня, мне тады быў 21 год, але я з сённяшняй 38-гадовай пазіцыі гляджу і бачу, што тады ў “Маладога фронту”, па крайняй меры ў тых, хто быў каля нас, пазіцыя была, ну хіба што не адзіная, хто працаваў на захаванне. Калі вы памятаеце, тады была частка за Зянона Пазняка, была частка супраць яго, і быў “Малады фронт”, які стараўся заняць пазіцыю “пасярод”, як сённяшняя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, каб прывесці ўсіх да адзінства.

Мне самому даводзілася сустракаць на перапынку Юрася Адамавіча Беленькага і Вінцука Рыгоравіча Вячорку, лавіць іх проста з бутэрбродамі, калі яны перакусвалі, усаджваць, і гаварыць аб тым, што давайце, сябры, захаваем Беларускі Народны Фронт ад расколу і развалу. Але сітуацыя была такая, што з боку тых, хто быў супраць Зянона Пазняка, была праведзеная пэўная праца: “Мы без Зянона справімся, выбіраем новага старшыню”. З боку каманды Зянона, на жаль, была такая сітуацыя: “Выкінем смуцьянаў, якія муцяць ваду, ачысцім Фронт і ідзем далей”. Кожная каманда спадзявалася, што за імі будзе большасць. І калі ў вырашальным галасаванні за Пазняка як старшыню, прагаласавала 156 “за”, і “супраць” яго таксама 156 чалавек, такое, разумееце, пісьменніку, нават, не прыдумаеш. Гэта яскравае сведчанне, што тупік проста…

Я галасаваў за Зянона, прычым двойчы, першы раз на гэтым з’ездзе, а пасля на другім, які праводзілі ўжо Баршчэўскі і Вячорка. Я лічыў і лічу да гэтага часу, што Зянон Пазняк – гэта самая вялікая постаць беларускай гісторыі ў ХХ стагоддзі, нават вышэй за Янку Купалу, таму што ён вярнуў незалежнасць Беларусі. Але з іншага боку я не прымаў і не прымаю такой пастаноўкі пытання, каб выкідваць людзей, якія і гонар і славу Беларускага Народнага Фронту складаюць.

Раскол пачаўся тады, калі прапанавалі сойм Беларускага Народнага Фронту без вось гэтых вядомых людзей. І мы “Маладым фронтам” галасавалі за тое, каб спачатку абіралі не старшыню, які пасля будзе “падчышчаць” непажаданых, а спачатку выбіралі сойм. Вось гэты момант быў для мяне прынцыповы… Таму я за адзінства і прыхільнік гэтага адзінства нават за кошт пэўных саступак заўжды.

Неабходнасць служэння

Сярод шматлікіх пытанняў, зададзеных Паўлу Севярынцу, было пытанне пра тое, кім ён лічыць сябе больш: палітыкам ці пісьменнікам, і ці не думае ён заняцца пісьменніцтвам у першую чаргу…

— Я сам сябе лічу больш пісьменнікам, чым палітыкам. Палітыка – гэта не маё, тут павінен быць пэўны склад характару. Гэта таксама служэнне людзям, але ж служэнне, якое мае на мэце нейкі улік, пралік розных пазіцый, розных зацікаўленняў, рацыянальнае вылічванне кампрамісу, які задавальняе большасць.

Шчыра кажучы, мне гэта не блізка, з матэматыкай я так асоба не сябраваў у школе, хаця і меў “пяцёрку”, бо быў выдатнікам. Але не ляжала душа… Бліжэй мне, канешне, пісьменніцтва, і любы зручны час займаюся ім, а палітыка – гэта ўжо неабходнасць. Гэта проста адказ на пытанне: “Хто, калі не я?” Калі я хачу, каб мае дзеці ў гэтай краіне вучыліся па-беларуску, каб яны былі вольныя, каб іх сапраўды ніхто не ганіў, што яны любяць сваю Радзіму ці сваіх бацькоў, то я павінен займацца тым, каб змяніць гэтае становішча.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

19 каментарыяў

  1. Иван  
    22/люты/2015 у 22:32

    Интересно, сколько ходок у этого “писателя”? Он спецом садится в тюрьму, чтобы написать новую книгу? Пашу пора “короновать”! А может уже! Какой-то зек приехал в Витебск, а тут такая статья!

  2. cinic  
    22/люты/2015 у 23:08 1

    Иван пісаў:

    Интересно, сколько ходок у этого “писателя”?

    Вечно вы поручик Ржевский всё опошлите…

  3. Yozef  
    23/люты/2015 у 8:33 2

    хорошие фотки.
    примерно так себе и представлял борцов с режимом.
    стало кристально ясно, что будущее не будет связано с их деятельностью.

  4. kaco  
    23/люты/2015 у 9:03 3

    "…Таленавіты чалавек не можа быць злым…" Няўжо? І прыкладаў няма? Хлусіць аўтар…..

  5. Сеня  
    23/люты/2015 у 10:15 4

    Книги это хорошо. Это полезно.
    Только хотелось бы уточнить что в вашем понмании христианская духовность?

    Когда толпа обосранцев бегает и клеит по городу наклейки это духовность? Когда пьяненький Сергей Коваленко ползет домой это духовность?
    Когда Борис Х. бьет продавщиц Весты это духовность?

    И обратная сторона

    Когда пьяное мурло отпихивает кондукторов это духовность? Когда тетки в возрасте дерутся в 5 элементе за телевизор это духовность?

    Видимо на судьбе Беларуси написано что бы тюремщик боролся с тюремщиками.

  6. ГУРУ  
    23/люты/2015 у 10:29 5

    А усы то сбрил!!!!! Читает ННВ и слышит “народ” (троллей)))))))

  7. cinic  
    23/люты/2015 у 10:31 6

    Ну что вы так слабенько прошлись ,Сеня, по самым низам ??? Берите выше -- там "духовностью " просто смердит. Перечислить или сами знаете ???

  8. Сеня  
    23/люты/2015 у 12:09 7

    -- У нас бананы не растут! -- Да я
    в курсе родной.

    Так поведайте о сЦиник тогда в чем выражается та самая духовность. Христианская. А не какая нибудь там муслимская.
    И факты, факты.

    А то получается что Христианская духовность это как Православный атеизм. Вроде кто-то ляпнул, а хде эта -- никто не знает.

  9. serz  
    23/люты/2015 у 12:12 8

    @ Yozef:
    :-D:-D
    гы-гы-гы!
    Нарэшце хуткасаспелы каментатар Yozef стаў празарліўцам-фізіагнамістам. Навошта чытаць змест рэпартажу, навошта, чытаць кнігі Севярынца -- галоўнае гучна ” пукнуць” і гісторыя пачне развівацца ў адпаведнасьці з ягоным прадказаньнем. Ганарыся -- твой ” бздык” быў пачуты, і пасаромленыя барацьбіты з рэжымам скарыўшыся лёсу сышлі ў нябыт.
    У нас на вёсцы людзей, у якіх увесь іхні розум змяшчаецца на канцы языка, так і называюць “бздыкамі”. Ну, што ты зробіш -- ” на чужы раток…”, так што, пукайце-пукайце ў вас добра атрымоўваецца, ні на што іншае вы не здатныя

  10. izuit  
    23/люты/2015 у 12:17 9

    Каментатар писал:
    хорошие фотки.
    примерно так себе и представлял борцов с режимом.
    стало кристально ясно, что будущее не будет связано с их деятельностью.

    Это точно. Вы связываете своё будущее с лживыми, вороватыми и циничными в галстуках, склонными к садомазахизму. Но, к счастью, оно не связано и с деятельностью нынешних. Кстати, многие из нынешних имеют уголовное прошлое по экономическим статьям. Им это не мешает. И Вам похоже. Такой расклад много кого устраивает.

  11. serz  
    23/люты/2015 у 12:49 10

    @ Иван:
    Існуе пэўная гістарычная заканамернасьць: як толькі на палітычнай ці там якой сацыяльнай сцэне з’яўляецца неардынарны па-сапраўднаму шчыры і тым больш чалавек-вернік, адразу з усіх дзірак пачынаюць брахаць разнастайныя дробныя кундалі. Адны брэшуць па загадзе зьверху, другія ” по веленію сердца”, трэція па намаўленьні д’ябла, да іх далучаюцца размаітыя цынікі, скептыкі, песімісты і карціны Босха становяцца недастаткова рэалістычнымі -- жыцьцё бярэ верх. Але, хто прыгадае гэтых зьнявераных, прасякнутых злосьцю брахуноў, а Севярынца не забудуць ні тыя, хто брахаў, ні наступныя пакаленьні беларусаў, якія абыдуцца без без’языкіх і безаблічных, а без Севярынца карціна сучаснай і будучай Беларусі будзе няпоўнай. Дарэчы Хрыстос таксама быў “зэкам”, ды і не толькі Хрыстос. Я разумею: не брахаць вы не можаце, але навошта сатрасаць паветра ўпустую? Гэткім чынам вы выдаеце сябе з усёй сваёй бруднай трыбухой. Заўважце ніводнай станоўчай рэакцыі -- гэта ўжо дыягназ для гэтых гаваркіх асобаў. Але ж хвароба ніколі не стаіць на месце, калі яна не вылечваецца, здароўе яшчэ больш пагаршаецца. Беражыце сябе.

  12. Игорь  
    23/люты/2015 у 13:34 11

    ГУРУ пісаў:

    А усы то сбрил!!!!! Читает ННВ и слышит “народ” (троллей)))))))

    Если уже тролли прицепились к усам Паши, представляю сколько б визга устроили идеолухи и прочие борцуны, увидев мой, сломанный горе-хирургом нос)))) вот уже было б пищи для обсуждения про внешности “борцов с режимом” )))))))

    Про 4-х месячную задержку зарплат на Витебском КИМе тролли-борцуны не напишут))) начальство не велит)))) про что писать остаётся? про усы да “ходки” -- самые острые проблемы современной Беларуси

  13. Цой  
    23/люты/2015 у 13:49 12

    Ну што тут казаць, тролі яны на то й тролі кабы троліць… Ну ды хай ім…
    А Павал малайца… Пазітыўны, шчыры чалавек з глыбокімі думкамі, талентам пісьменніка і хрысьціянскімі каштоўнасьцямі ў сэрдцы… А яшчэ, ён любіць Беларусь… Насамрэч любіць… Гэтая любоў і ў ягонай новай кнізе навідавоку…

  14. Pcholkin  
    23/люты/2015 у 16:29 13

    Сеня пісаў:

    Когда толпа обосранцев
    Когда пьяненький Сергей Коваленко
    Когда пьяное мурло
    Когда тетки

    Даражэнькi, а чего так мелкова то -- тетки, пьяное мурло…?! Убедительнее бы было прямо с первого лица государства, с.”иконы”, так сказать, начать. “Постеснялись”? Зря. Беспроигрышный вариант бездуховности, скажу я вам. .
    Как один из примеров -- вопрос вам, в форме совсем простенькой (во всяком случае для высоко духовного человека, которым, как я понимаю, вы себя позиционируете) задачки.
    Дано:
    1) Лукашенко А.Г. ,
    Николай -- сын А.Г.
    Галина Родионовна Лукашенко -- законная жена А.Г. , но не мама Николая.
    Ирина Абельская -- мама Николая, но не жена А.Г.

    2) Выборка из наград А,Г,:
    Орден святого равноапостольного великого князя Владимира I степени
    Орден преподобного Сергия Радонежского I степени
    Орден святого благоверного великого князя Димитрия Донского I степени (РПЦ)
    Орден Святого Кирилла Туровского (Белорусская Православная Церковь РПЦ)
    Орден Креста Преподобной Евфросинии Полоцкой (Белорусская Православная Церковь РПЦ, награждён «за большой вклад в духовное возрождение народа»)
    Святого Саввы I степени (Сербская православная церковь)
    Цепь ордена Рыцарей Гроба Господня (Иерусалимская Православная Церковь)

    3) Заповедь 7-я -- Не прелюбодействуй!

    Вопрос: как с “христианской духовностью” у А.Г. ?
    ———————————————————
    *Ответы “из народа” -- “Ему можно” ” Но он же его не бросил!” “Какое твое дело!”- не принимаются.

  15. Pcholkin  
    23/люты/2015 у 16:58 14

    Сеня пісаў:

    Когда Борис Х. бьет продавщиц Весты это духовность?

    Заповедь 9-я -- «Не произноси ложного свидетельства на ближнего твоего»
    ——————————————
    Вот сказанул, так сказанул, “высокодуховный”!
    Ханоныч избил “продавщицу” Весты! На кого рассчитываете, даражэнькi? На идиотов? На тех, кто не знает, кто такой Хамайда? Сколько ему лет -- знаете? Какой у него рост? Габариты заведующей ( а не “продавщицы”), которая швыряла его не хитрые пожитки, знаете? “Избить” Ханонович может только фразами, самые “жестокие” из которых -- “Как вам не стыдно!” и “Позвольте вам не позволить!”
    Вообщем, я вам так скажу, прежде рассуждать о духовности в т.ч. и о христианской -- пообщайтесь с этим человеком, которого так, “не в строчку”, обкакать решели. Я думаю он простит.

  16. Pcholkin  
    23/люты/2015 у 17:02 15

    ГУРУ пісаў:

    А усы то сбрил!!!!!

    А, действительно, Сеня, зачем усы сбрил…?

  17. Pcholkin  
    23/люты/2015 у 17:20 16

    Одно не пойму -- какие “фотки” тут все упоминают…?!

  18. Сеня  
    24/люты/2015 у 16:20 17

    Даражэнькi Пшолкин.
    Вы аки мой начальник.
    Все восприняли близко до сердца.
    ХаМоновича нельзя не уважать.
    Про то “избиение” я все знаю.
    Кто там кого убивал
    и раскидывал лавочки по Ленина.

    Вычленяйте нотки сарказма. Получится прекрасная песня.

  19. German Zveroboy  
    24/люты/2015 у 21:40 18

    @ Yozef:
    Юзик, эффективность “борцов с режимом” от внешности не зависит. Кто словом бъёт, а кто и ещё чем нибудь..
    Во, простой рыбак, с “хорошей фоткой” навешал твоим москалям лучше всех в мире.Вот бы каждый белорус и украинец к этому стремился -- так сейчас бы не было никаких проблем. Слава героям!
    Симо Хяюхя (фин. Simo Häyhä; 17 декабря 1905 — 1 апреля 2002, Хамина) — финский снайпер. Один из самых результативных снайперов в мировой истории. По различным данным, он застрелил от 542[1] до 742 красноармейцев в ходе Советско-финской войны 1939—1940.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: