Ладны карась трапіўся на вуду аднаму з рыбакоў, якія з надыходам цёплага надвор’я вудзяць у Віцебску ля ўпадзення Віцьбы ў Дзвіну.
Паколькі большасці прыходзіцца задаволіцца уклейкамі ды невялікі плотачкамі, то такі ўлоў зацікавіў суседзяў, якія падыходзілі да шчасліўца сфатаграфаваць рэкордную для гэтага месца рыбіну.
Нагадаем, што два гады таму карэспандэнт “ННВ” таксама стаў сведкам, як на Дзвіне ў цэнтры Віцебска быў вылаўлены трафейны шчупак.