У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболу пачынаецца самае цікавае - гульні плэй-оф. Восем мацнейшіх клубаў пазмагаюцца за залатыя медалі нацыяльнага першынства і права выступаць у розыгрышы Кубка УЕФА.
Сярод каманд, якія пратэндуюць на золата, - і віцебскі “Вітэн”, які пасля двух кругаў рэгулярнага чэмпіяната заняў трэцяе месца.
У 1/4 яму ў супернікі дастаўся гомельскі “ВетРаЗь”. Першы матч пройдзе 6 мая.