“ФК” Віцебск” не рэабілітаваўся
Пасля хатняй паразы ад наваполацкага “Нафтана” (1:3) ад віцебскіх футбалістаў у якасці рэабілітацыі чакалася толькі вікторыя над брэстскім “Дынама”.
Падняць давер у баездольнасці “Віцебска” у падапечных Сяргея Вехцева ў гасцях у “Дынама” не атрымалася. Віцябляне вяртаюцца дадому з паразай (2:3).
Перапынак нашай камандзе ў гэтым матчы не пайшоў на карысць. Ведучы з лікам 1:0 (на 22-й хвіліне Зміцер Коўб рэалізаваў пенальці), яны не змаглі ўтрымаць лідарства.
Брэстчане, адпачыўшы, у другім тайме далі бой “Віцебску” - тройчы запар дабіліся поспеху, што фактычна гарантавала ім перамогу. У кампенсаваны час Зміцеру Коўбу ўдалося скараціць лік.