“Віцебск” і “Дынама” падзялілі ачкі
“Віцебск” сёння прыняў мінскае “Дынама”. І, трэба сказаць, годна глядзеўся ў гэтым супрацьстаянні.
Адзінае, чаго не хапіла нашым гульцам, - хуткасці. Канешне, хацелася бачыць і больш удараў па варотах суперніка. Магчыма, тады быў бы зусім іншы вынік. А так лік сустрэчы 0:0.
Неблага правёў гэты матч варатар “Віцебска” Зміцер Гушчанка. Напачатку другога тайма ён вельмі бліскуча з лініі варот вынес мяч, які ўжо гатовы быў апынуцца ў сетцы.
Гаспадары поля сёння апынуліся без падтрымкі. Фанацкі сектар быў практычна пусты. А тыя, хто на ім быў, назіралі за гульнёй моўчкі.